Па даўно склаўшайся традыцыі, у студзені, пад кіраўніцтвам музычнага кіраўніка, выхаванцы старшых груп нашага дзіцячага сада святкуюць цікавае фальклорнае свята Калядкі.
У забавах прымаюць удзел і шмат выхавальнікаў, бо патрабуецца вялікая колькаць разнастайных герояў пастановы. Аднак, самая складаная і адказная роля аддаецца дзецям. Менавіта яны спяваюць калядныя песні, чытаюць вершы і заклічкі, танцуюць беларускія полькі і воздяць карагоды, гуляюць у народныя гульні. А за іх старанне гаспадары частуюць малых гасцей блінамі ды аладкамі, жадаюць усім дабрабыту, здароўя, шчасця на ўвесь год.
Святочная забава не толькі прыносіць радасць нашым выхаванцам і дарослым, але і дае ўсім нам магчымасць дакрануцца да традыцый и звычаяў беларускага народа, адчуць прыгажосць народных святкаванняў.